Агляд спартовых навінаў 18.05.2016


 Футбол

Для адных палоска – белая, для іншых – чорная. Па-рознаму скончылі восьмы тур найбольш яскравыя дэбютанты найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе.

Гандбол

Не выклікаў вялікага ажыятажу першы двубой фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па гандболе сярод мужчынскіх камандаў. Перадматчавы антураж у мілітарысцкіх тонах з ушанаваннем памяці загінулых герояў не натхніў гаспадароў на бліц-крыг.