Агляд спартовых навінаў 18.04.2016


Тэніс

Поспех нацыянальнай зборнай Беларусі ў тэнісным Кубку Федэрацыі. Створаная ў 1994 годзе нашая дружына з рознымі капітанамі значную частку сваёй гісторыі аддала выступам у першай групе Еўра-Афрыканскай зоны, адкуль толькі летась у Будапешце пачала ўздым. І вось на грунтовым корце Малой спартовай арэны «Лужнікі» у Маскве і, скарыстаўшыся найлепшым складам у суперніцаў – выгулялі ў Расеі датэрмінова, апусціўшы яе ў Другую сусветную групу ўпершыню з 1997 года.

Футбол

Трэці тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў найвышэйшай лізе ўпершыню вызначыў аднаасобнага лідара. Ім стаў чэмпіён БАТЭ, які дабраў свой актыў да максімальных дзевяці пунктаў пасля складанай і валявой перамогі над клубам «Менск» у сталіцы з лікам 3:2.

У нямецкай Бундеслізе мюнхенская «Баварыя» замацоўваецца мянушкаю «рэкордмайстар», ідучы да свайго 27-га тытулу на ўнутранай арэне.