Агляд спартовых навінаў 18.03.2016


 Тэніс

Вікторыя Азаранка, 15-я ракетка свету, у 1/8 фіналу прадстаўнічага турніру ў амерыканскім Індыян-Ўэлзе катком прайшлася па славачцы Магдалене Рыбарыкавай, што ў канцы першай сотні.

Футбол

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі ¼ фіналу футбольнай Лігі Еўропы. «Манчэстэр Юнайтэд» паказаў няздатны футбол на «Олд Трэфард» супраць «Ліверпулу». Гаспадары здолелі забіць толькі з пенальці, вызначыўся Марсьяль, а затым прапусцілі шыкоўны выхад ад Каўтынню. У выніку – нічыя 1:1, а на выездзе «МЮ» саступіў 0:2.

Хакей

Сталічнае «Юнацтва» стала першым фіналістам чэмпіянату краіны па хакеі ў экстралізе. У чацвёртым матчы серыі калектыў Захарава на «Чыжоўка-Арэне» толькі ў оўвэртайме адолеў гарадзенскі «Нёман» 3:2.