Агляд спартовых навінаў


Футбол

У кваліфікацыі да футбольнага чэмпіянату свету – 2018 адбыліся чарговыя сустрэчы. Нашыя суседзі, украінцы, ляцелі ў Ісландыю за трыма баламі і лідарствам у сэкстэце «I», а ў выніку пакінулі Рʼйкʼявік з паразаю 0:2 і чацвёртым месцам у групе.

Тэніс

Вызначыліся першыя паўфінальныя пары на адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе. У жаночым адзіночным разрадзе сенсацыйна за выхад у галоўны старт паспрачаецца Слоўн Стывэнз. Амерыканка, 83-я ў планетарным рэйтынгу, нанесла паразу Анастасіі Сэваставай з Латвіі, 17-й ракетцы свету.

У мужчынскай адзіночцы да стадыі ½ «US-Open» дакрочыў іспанскі тэнісіст Паблё Карэннё Буста. 19-ы ў планетарным рэйтынгу АТП у чвэрцьфінале без праблемаў разабраўся з 33-ю ракеткаю свету, аргентынцам Дʼега Шварцманам.

Хакей

Сталічнае «Дынама» праводзіць сёння перадапошнюю сустрэчу свайго першага сёлета выязнога турнэ ў межах КХЛ. Гэтым разам «зубры» пераляцелі ў Сочы, дзе сустракаюцца з аднайменным клубам. Пасля шасці паразаў запар і ў двубоі з сочынцамі не праглядвалася ў нас, за конт чаго мы зможам перамагчы.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: ffu.org.ua