Агляд спартовых навінаў


Футбол

Футбольная зборная Беларусі скацілася на апошні радок турнірнай табліцы кваліфікацыі да чэмпіянату свету па футболе – 2018. На «Барысаў-Арэне» Крывушэнку і кампанію шведы разграмілі 4:0.


Беларускі адмысловец Алег Дулуб афіцыйна стаў галоўным трэнерам ўкраінскага футбольнага клубу «Чарнаморац» з Адэсы, сёння ён афіцыйна пабачыўся з камандаю. Дапамагаць яму будзе і наш Васіль Хамутоўскі.

Апошнім месцам працы Дулуба былі «Карпаты», якія цяпер на дзясятым радку турнірнай табліцы, а вось «Чарнаморац» пакуль яе замыкае – у яго 12-е месца. А паводле ўкраінскага парталу «Спорт-Арэна» Дулубам зацікавілася і нашая футбольная асацыяцыя, якая хоча, каб ён увайшоў у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай.

Валейбол

Мужчынская зборная Расеі заваявала залатыя медалі чэмпіянату Еўропы па валейболе ў польскім Кракаве. У галоўным двубоі нашыя суседзі сышліся з камандаю Нямеччыны, якая ўпершыню ў сваёй гісторыі гуляла ў фінале. Напружаны матч назіралі больш за 10 тысяч гледачоў.

Тэніс

Марыя Шарапава пакідае корты Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. У жаночым адзіночным разрадзе расяянка ў чацвёртым коле зазнала паразу ад прадстаўніцы Латвіі Анастасіі Сэваставай.

Дзмітрый Сухановіч,«Белсат», фота: Беларуская федэрацыя футболу