Аб'ектыў 29.08.2017 Агляд спартовых навінаў


Тэніс

У стартавы дзень апошняга ў гэтым сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» «US-OPEN» здарылася адразу і першая сенсацыя. Расяянка Марыя Шарапава, 146-ая ў сусветным рэйтынгу, нанесла паразу другой ракетцы свету Сімоне Халеп з Румыніі.

Баскетбол

Аляксандр Кудраўцаў застанецца ў «Цмоках». Сталічны баскетбольны клуб і капітан нашай нацыянальнай зборнай дасягнулі дамоўленасці аб працягу супрацы, а кантракт быў падпісаны тэрмінам на адзін год. Аляксандр на працягу доўгіх гадоў зʼяўляецца лідарам нашай нацыянальнай дружыны. Мінулым летам абаронца стаў капітанам зборнай, а сёлета дапамог ёй прайсці прэ-кваліфікацыйны раўнд чэмпіянату свету-2019.

Футбол

Англійскі футбольны клуб «Ліверпул» дамовіўся з «Лейпцыгам» аб пераходзе паўабаронцы нямецкай каманды Набі Кейты. Мерсісайдцы заплацілі за яго рэкордныя для сваёй каманды Eur 52 млн, тым самым пабілі свой рэкорд. Папярэдняе дасягненне належала Махамеду Салаху, яго набылі за 42 млн.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: Robert Deutsch / USA Today Sports / Forum

Глядзі таксама
Каментары