Агляд спартовых навінаў 17.11.2016


Баскетбол

У сустрэчы пятага туру групавога этапу ў межах гульняў Кубка ФІБА-Еўропа менскія «Цмокі» удома не здолелі давесці матчу да перамогі супраць чэшскага клубу «Пардубіцэ» і саступілі 78:82.

Тэніс

Нядоўгі і правальны аказаўся выступ Максіма Мірнага і Трыта Х’юі ў парным разрадзе на тэнісным выніковым турніры года ў Лондане. Беларуска-філіпінскі тандэм саступіў ува ўсіх сваіх трох матчах. Сёння яны за гадзіну зазналі паразу ў двух сэтах з аднолькавымі 4:6 ад амерыканскіх братоў Боба і Майка Браянаў.

Хакей

Чарговы гульнявы дзень у Нацыянальнай хакейнай лізе змясціў у сябе толькі два матчы. У сустрэчы, дзе дачыненні высвятляліся паміж «Кэлгары» ды «Арызоўнаю», асноўны час скончыўся ўнічыю 1:1, а ўжо на першай хвіліне оўвэртайму дакладны кідок Міхаэля Фроліка прынёс вікторыю «Флэймзу».

Фота: bc-tsmoki.by