Агляд спартовых навінаў 17.05.2016


 Хакей

Зборная Беларусі па хакеі з шайбаю скончыла выступ на 80-м чэмпіянаце свету ў Расеі сухою перамогаю над Францыяй 3:0. Заняўшы шостае месца ў падгрупе В і агульнае 13-е пасля сёмых пазіцыяў двух папярэдніх сезонаў, нашыя суайчыннікі захавалі права і на наступны сезон гуляць у найвышэйшым дывізіёне. У першы вяртаюцца Вугоршчына і Казахстан.

Футбол

Сацыяльны дабрачынны праект пра настаўніцтва ды сяброўства паміж дзецьмі і дарослымі, які ўзяў старт сёлета ў лютым з генеральным партнёрам «Белаграпрамбанкам», паспяхова скончаны.

Фота – yahoo.com