Агляд спартовых навінаў


Лёгкая атлетыка

Аліна Талай стала ўладальніцаю срэбнай узнагароды на міжнародным турніры па лёгкай атлетыцы Мемарыял Камілы Скалімоўскай, які адбыўся ў Польшчы. У бегу на 100 метраў з бар’ерамі беларуска фінішавала на другой пазіцыі, паказаўшы вынік. Пераможцам забегу стала прадстаўніца Злучаных штатаў Амерыкі Шарыка Нэлвіс, бронза ў гаспадыні спаборніцтваў Караліны Колечэк. Нагадаю, што на Чэмпіянаце свету, які нядаўна прайшоў у Лондане наша Аліна Талай заняла толькі шосты радок выніковага пратаколу.

Тэніс

Домінік Тым згуляе ў трэцім коле турніру асацыяцыі тэнісістаў прафесіяналаў, які прымае амерыканскі Сінсінэці. Аўстрыец, восьмая ракетка свету, прадказальна разабраўся, 6:3, 6:2, з італьянцам ФАб’ё Фанніні, які ў планетарным спісе на 25-ым радку.

Тым часам першае кола амерыканскага «Вэстэрну» скарылася аргентынцу Хуану Марціну Дэль Потра. 30-ая ракетка свету даволі нечакана перамог 15-га ў планетарным спісе чэха Томаша Бэрдыха.

Футбол

Футбольная фартуна аказалася на баку маскоўскага ЦСКА пад кіраўніцтвам нашага Віктара Ганчарэнкі ў першым матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. У сустрэчы, якая адбылася на полі швейцарскага клубу «Янг Бойз», армейцы здабылі перамогу ўжо ў даданы арбітрам час. А вось у саміх гасцей гульня ў атацы не клеілася і тым больш здзівіла, што армейцы павезлі перамогу са Швейцарыі. Матч у адказ праз тыдзень у Маскве.

На гэтай жа стадыі каліфікацыі Лігі чэмпіёнаў цікавая была сустрэча ў Галандыі, дзе мясцовы «Гофэнгайм» прымаў англійскі «Лівэрпул». Той выпадак, калі чаканні ад матчу цалкам апраўдаліся. Дзве актыўныя атакоўныя каманды не маглі выдаць нейкага маркотнага відовішча. Увесь першы тайм прайшоў у дынамічнай яскравай барацьбе з узаемнымі момантамі. «Гофэнгайм», здолеў забіць не толькі сабе, але яшчэ і «Лівэрпулу», калі напрыканцы сустрэчы вызначыўся Марк Ут і тым самым пакінуў інтрыгу ў канчатковым лёсе гэтага супрацьстаяння.

Дзмітрый Сухановіч,«Белсат», Phil Noble / Reuters / Forum