Агляд спартовых навінаў 16.06.2016


Допінгавы скандал

Трыа беларускіх прадстаўнікоў цяжкой атлетыкі адхілілі ад удзелу ў афіцыйных спаборніцтвах на нявызначаны тэрмін. Прычына – допінг, які ўжо нагнаў аскому. Паводле сайту Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі, у пробах Марыны Шкерманковай, Дзіны Сазанавец і Яўгена Жарнасека пры паўторным правяранні выявілі сляды ў анабалічных стэроідаў.

Футбол

У Францыі працягваецца другі тур групавога этапу планетарнага футбольнага форуму, на якім ужо вызначыўся першы ўдзельнік 1/8 фіналу.

12 тур чэмпіянату краіны па футболе ў Найвышэйшай лізе навічкі эліты будуць згадваць яшчэ доўга. На полі стадыёну ў Барысаве «Крумкачоў» разграміў мясцовы БАТЭ, 5:0. Сёлета ніводная з гэтых камандаў столькі не забівала і не прапускала за адну сустрэчу.

Фота – politeka.net