Агляд спартовых навінаў 16.05.2015


 Хакей

Зборныя Канады і Фінляндыі, абедзве з падгрупы В, прайшлі амаль увесь групавы турнір чэмпіянату свету па хакеі з шайбаю-2016 без стратаў. У панядзелак паўночнаамерыканцы дагналі прадстаўнікоў краіны Суомі дзякуючы сухой перамозе над заключнымі супернікамі беларусаў у групе – французамі, – 4:0, і ўзначалілі турнірную табліцу з 18 пунктамі ды ўраджвальнай розніцаю закінутых і прапушчаных шайбаў – плюс 30.

Тэніс

З тэнісных навінаў адзначу новы поспех лідаркі сусветнага рэйтынгу ў жанчынаў і рэдкую паразу першай ракеткі свету ў хлопцаў.

Формула-1

Нарэшце руціна абавязковых перамогаў лідараў «Формулы-1» змянілася на прыстойную заяўку новай асобы ў эліце «каралеўскіх гонак». 18-ці гадовы галандскі рэйсэр Макс Вэрстапэн выгуляў дэбютную гонку ў складзе сваёй новай каманды «Рэд Бул».