Агляд спартовых навінаў 16.03.2016


Тэніс

Вікторыя Азаранка – у ¼ фіналу прадстаўнічага тэніснага турніру ў амерыканскім Індыян-Ўэлзе. Тры сэты і амаль дзве гадзіны спатрэбілася беларусцы, каб перамагчы аўстралійку Саманту Стосур 6:1, 4:6, 6:1. У асабістым супрацьстаянні спартовак Азаранка на галаву вышэйшая: 9:1. У чвэрцьфінале нашая суайчынніца згуляе са славачкаю Магдаленаю Рыбарыкавай.

Футбол

Англійскі «Манчэстэр Сіці» ды іспанскі «Атлетыка» сталі чарговымі ўдзельнікамі чвэрцьфінальнай стадыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У 1/8 «гараджане» пасля перамогі 3:1 у гасцях распісалі ўдома нулявую нічыю з кіеўскім «Дынама».

Хакей

У паўфінальнай серыі чэмпіянату краіны па хакеі ў экстралізе «Гомель» на сваёй пляцоўцы нанёс паразу 2:0 салігорскаму «Шахцёру». Дзве папярэднія сустрэчы праходзілі на лёдзе гарнякоў, тыя двойчы святкавалі поспех.