Агляд спартовых навінаў


Баскетбол

Беларусь дамаглася лакальнай перамогі ў перадкваліфікацыйным турніры да мужчынскага чэмпіянату планеты-2019. Нашыя суайчыннікі перагулялі Партугалію на арэне менскага Палацу спорту з лікам 78:75 і набралі першыя два пункты.

Лёгкая атлетыка

Тры фіналы адбыліся на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў сталіцы Вялікай Брытаніі, Лондане, у шосты дзень спаборніцтваў. У адным з іх выступіла і беларуска – штурхальніца ядра Юлія Леанцюк. Ейная найлепшая, трэцяя спроба дасягнула выніку 18 метраў 12 сантыметраў і прыпынілася на сёмым месцы. Перамогу святкавала бронзавая прызёрка Гульняў-2008 і срэбная медалістка Алімпіяды-2012, двухразовая бронзавая і аднойчы другая прызёрка чэмпіянатаў свету кітаянка Гун Лі Цзяў, якая ўпершыню ўзнялася гэтак высока на топ-турнірах.

Футбол

Футбольная зборная Бразіліі, якая ўзначальвала рэйтынг Міжнароднай федэрацыі футболу ў красавіцкім, травеньскім і чэрвеньскім падсумаванні, апусціўшы Нямеччыну, вярнулася на вяршыню ў жніўні. Бундэсманшафт толькі месяц у гэтым сезоне быў на чале, а мінулым разам скончыў першым 2014-ты год. Трэці радок захавала Аргентына. Беларусь таксама нікуды не рушыла са сваёй 71-ай пазіцыі.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Віктар Талачко / Sputnik