Агляд спартовых навінаў


Хакей

Галоўны трэнер менскага хакейнага «Дынама» Крэйг Удкрафт, выказаўшы незадавальненне вынікам першага чвэрцьфінальнага матчу Кубка Гагарына супраць яраслаўскага «Лакаматыва», сцвярджаў, што перад другім двубоем каманда ўпэўненая ў сваіх сілах і мае мэты выйсці на лёд і перамагчы. Але калектыў не падтрымаў настрою свайго завадатара.

Тэніс

Трыумфальна мінуўшы Нідэрланды разам з дружынаю Беларусі ў чвэрцьфінале Сусветнай групы Кубка Федэрацыі, другая ракетка краіны Аляксандра Сасновіч хвацка ўзялася за справу і ў індывідуальных спаборніцтвах.

Фота: hcdinamo.by