Агляд спартовых навінаў 15.11.2016


Баскетбол

Жаночая баскетбольная зборная нашай краіны ўжо пад кіраўніцтвам выканальніка абавязкаў галоўнага трэнера Наталлі Трафімавай распачала рыхтаванне да апошняга матчу адбору на «Еўра-2017», які мы правядзём у гасцях супраць Бельгіі 19-га лістапада. Толькі перамога дасць беларускам наўпроставую пуцёўку ў фінальны раўнд. Аднак будзе вельмі цяжка здабыць вікторыю, бо мы маем шэраг праблемаў са складам.

Тэніс

Лідар сусветнага рэйтынгу брытанец Эндзі Мары з перамогі пачаў выступ на выніковым тэнісным турніры года, што прымае Лондан, а прызавыя сёлета складаюць $ 7.5 млн.

Хакей

У адзіным матчы чарговага туру Нацыянальнай хакейнай лігі «Нью-Ёрк Айлэндэрз» прымаў «Тампа-Бэй». У сёлетняй рэгулярцы гэтыя каманды ўжо правялі міжсобку два матчы, а яны скончыліся з агульнаю перамогай «Тампы» – 10:2.

Плаванне

Наталлю Шаламіцкую прызначылі галоўнаю трэнеркаю зборнай Беларусі па плаванні, якая дасюль узначальвала цэнтр падрыхтоўкі па водных відах спорту. Гэта ўжо другі заход Шаламіцкаю на такую пасаду: раней яна ўзначальвала плыўцоў у пачатку дзвюхтысячных. Нагадаю, што пасля Алімпіяды ў Рыа кантракт не працягнулі з былым настаўнікам нашае каманды Дзмітрыем Манцэвічам.