Агляд спартовых навінаў 15.09.2016


Паралімпіяда: плаванне

Беларускаму плыўцу-паралімпійцу Ігару Бокаму скарылася і чацвёртая дыстанцыя на Гульнях-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра. Гэтым разам – самая кароткая, 50 метраў вольным стылем. Без сусветнага, але з рэкордам Паралімпіядаў.

Футбол

Катастрофаю 21 стагоддзя назвала найбольш папулярная сярод заўзятараў Польшчы газета «Przegląd sportowy» паразу мужчынскай рэпрэзентацыі краіны ў перадапошнім матчы кваліфікацыйнага турніру да Еўра-2017 ад Беларусі. На «Арэне-Сіці» ў Торуню гаспадары, якія адною нагою ўжо былі ў фінале чэмпіянату Еўропы, раптам крыху прытармазілі. Але, хіба што, для беларусаў гэта была нават больш чым сенсацыя.

Гандбол

Берасцейскі гандбольны клуб атрымаў няпростую перамогу над вяртанцам праз год у лік удзельнікаў Лігі Паўднёва-ўсходняй асацыяцыі «Газпром» македонскім «Мэталургам» у Скоп’е з лікам 25:24.

Фота – alalam.ir