Агляд спартовых навінаў 15.08.2016


Алімпіяда: Беларусь

Адваяваўшы вялікі кавалак саліднага даверу беларускіх заўзятараў у мінулы ўік-энд праз золата батуціста Уладзіслава Ганчарова, срэбра цяжкаатлета Вадзіма Стральцова ды поспех Аляксандры Герасімені з бронзавым адценнем на ейнай кароннай плавальнай дыстанцыі 50 метраў вольным стылем Беларусь чакала поспеху на марафонскай дыстанцыі бягунняў. Але Вольга Мазуронак дала рады хоць і на высокае, ды толькі пятае месца.

Алімпіяда: медальны залік

Злучаныя Штаты Амерыкі нікому і не думаюць саступаць лідарскія пазіцыі ў медальным заліку. 26 залатых за адзін толькі першы тыдзень – гэта сапраўды майстэрства і натхненне. У амерыканцаў на дзень панядзелка было заваявана 69 узнагародаў, і Кітай, як ні імкнецца, пакуль не канкурэнтаздольны. Прычым ён ужо трэці. 15 залатых і 38 медалёў агулам саступаюць кітайцы Вялікай Брытаніі, якая раптам скочыла на пасаду пераследніка ЗША. Бо хоць у брытанцаў і меней бронзавых узнагародаў ажно на дзесяць адзінак, але ў срэбры яны апярэджваюць Кітай на цэлыя тры адзінкі.

Алімпіяда: спартовыя гімнастыка

Нарэшце Вялікая Брытанія праз 120 гадоў чакання заваявала залаты медаль у спартовай гімнастыцы. Вольныя практыкаванні лепш за іншых зрабіў Макс Ўітлак. А менш як праз дзве гадзіны ўзяў у свае рукі і спаборніцтвы на кані. Дзве перамогі за адзін дзень спаборніцтваў.

Фота – Getty Images / Alex Livesey