Агляд спартовых навінаў 15.03.2016


Тэніс

Вікторыя Азаранка – у чацвёртым коле буйнога тэніснага турніру ў амерыканскім Індыян-Ўэлзе. Беларуска, 15-ая ракетка свету, нанесла паразу кітаянцы Чжэн Сай Сай, якая ў планетарным рэйтынгу на 69-ай пазіцыі, з лікам 6:4, 6: 3. Наступнаю ейнаю суперніцаю стане Самэнта Стоўзур.

Хакей

Менскае «Юнацтва» – за крок ад фіналу чэмпіянату краіны па хакеі ў экстралізе. У чацвёртым матчы паўфінальнай серыі клуб са сталіцы святкаваў выязную вікторыю над гарадзенскім «Нёмнам» 3:2. Пасля матчу галоўны трэнер «Юнацтва» Міхаіл Захараў выказаў абурэнне судзействам, а на прэс-канферэнцыі эмоцыі і наагул захлынулі коўча.

Футбол

Пра чарговых двух удзельнікаў стадыі ¼ фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў даведаемся сёння ўвечары. Англійскі «Манчэстэр Сіці» пасля перамогі над кіеўскім «Дынама» на выездзе 3:1 паспрабуе ўдома замацаваць здабытую перавагу.