Агляд спартовых навінаў 15.01.2016


Фрыстайл

Прыемныя навіны для нашых заўзятараў прыйшлі сёння з амерыканскага Лэйк-Плэйсіду, дзе праходзіў чарговы этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы. На верхнюю прыступку пʼедэсталу ў фрыстайле ўзняўся Антон Кушнір.

Біятлон

Двума гонкамі пераследу закончыўся пяты этап Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Рупальдынгу. Першымі на дыстанцыю 12 з паловаю кіламетраў з чатырма лініямі агню выходзілі мужчыны. Па-ранейшаму працягвае радаваць сваіх заўзятараў і крыху раздражняць апанентаў лідар сёлетняга сезону Мартэн Фуркад.

Баскетбол

Менскія «Цмокі» правялі чарговы матч у межах гульняў Адзінай Лігі ВТБ. Гэтым разам дружына Грышчука адправілася ў Расею, дзе сустрэлася з клубам «Ніжні Ноўгарад». І хоць супернік у турнірнай табліцы размяшчаўся на два радкі ніжэй за нашую каманду, аднак у родных сценах здолеў перакрочыць рубеж 100 балаў, а разам з гэтым і перамагчы.