Агляд спартовых навінаў 14.12.2016


Баскетбол

З перамогі стартавалі менскія баскетбольныя «Цмокі» на другім групавым этапе Кубка ФІБА. На паркеце «Фалькон арэны» мы былі больш пераканальныя за ізраільскі клуб «Бнэй Гэрцлія» – 89:76.

Бобслей

Міжнародная федэрацыя бабслею і скелетону вырашыла не праводзіць у Сочы чэмпіянату свету–2017. Паводле прадстаўнікоў гэтай арганізацыі, адным з фактараў, які паўплываў на такое рашэнне, сталі ўмовы надвор’я. Аднак усе разумеюць, што гэта прынесла свой плён апублікаваная другая частка дакладу кіраўніка незалежнай камісіі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва Рычарда Макларэна пра допінг у Расеі.

Футбол

Робэрт Левандоўскі працягнуў свой кантракт з мюнхенскаю «Баварыяй» да 2021-га года. Нападнік футбольнай зборнай Польшчы перайшоў у гэты клуб на правах вольнага агента ў 2014-ым годзе.