Агляд спартовых навінаў 14.06.2016


Баскетбол

З вікторыі стартавала на кваліфікацыйным алімпійскім турніры ў французскім Нанце жаночая баскетбольная каманда нашай краіны. Дружына Буяльскага ў першым матчы групавога этапу сустракалася з камандай Нігерыі.

Футбол

Зборная Расеі ўмоўна дыскваліфікаваная да канца чэмпіянату Еўропы, а яе футбольны саюз аштрафаваны на 150 тысяч еўраў. Такое рашэнне прыняло УЕФА за закалоты іх заўзятараў. Поўная дыскваліфікацыя набудзе сілу ў выпадку паўтарэння інцыдэнтаў унутры стадыёну.

За акіянам – свае футбольныя баталіі, там канчаецца барацьба на групавым этапе юбілейных 45 гульняў на Кубак Амерыкі, што адбываецца ў ЗША. Зборныя Уругваю ды Ямайкі скончылі свае выступы на гэтым турніры вочным матчам, да якога яны абедзве ўжо страцілі ўсе шанцы на выхад у плэй-оф.

Тэніс

Давід Фэрэр не змог пераадолець стартавага кола тэніснага турніру ў нямецкім горадзе Гале, прызавыя якога сёлета складаюць € 1 700 000. У першым раўндзе іспанец, 14 ракетка свету, нечакана саступіў у двух сэтах 3:6, 4:6 італьянцу Андрэасу Сэпі, які ў планетарным рэйтынгу займае толькі саракавы радок.

Фота – fiba.com