Агляд спартовых навінаў 13.12.2016


Хакей

Моладзевая хакейная зборная Беларусі, узрост гульцоў не перавышае 20-ць гадоў, запісвае ў свой актыў другую перамогу на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне, што прымае Нямеччына.

Футбол

Крыштыяну Раналду стаўся ўладальнікам «Залатога мяча» ўжо чацвёрты раз. Гэтую ўзнагароду з сёлетняга сезону зноў аднаасобна, без удзелу ФІФА, уручае журнал «Франс ФУтбал» найлепшаму гульцу года.

Хакей: НХЛ

Чарговы тур НХЛ быў прэзентаваны толькі двума матчамі. У адным двубоі справа дайшла да оўвэртайму, там з лікам 2:1 «Бостан» у гасцях сенсацыйна нанёс паразу клубу «Манрэаль Канадыенз», які ўзначальвае табліцу Усходняй канферэнцыі.

Футбол: ФІФА

Для нашай футбольнай нацыянальнай зборнай вызначыўся новы супернік па таварыскім сустрэчам у наступным годзе. Першага чэрвеня беларусы, 74-ыя ў рэйтынгу ФІФА, на выездзе згуляюць з моцнай камандай Швейцарыі, яна ў гэтым спісе на 11-ым месцы. Таксама сёння было агучана, што наша асацыяцыя абнародуе ў пачатку студзеня прэтэндэнтаў на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі, замест адпраўленага ў адстаўку Аляксандра Хацкевіча.