Агляд спартовых навінаў 13.07.2016


Футбол

Першы дзень другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў УЕФА прынёс найлепшай дружыне Беларусі, барысаўскаму БАТЭ, поспех у двубоі з фінскім клубам «Сэйняёкі» з лікам 2:0. Мячы паўабаронцы Юрыя Кендыша ў першым тайме ды форварда Віталя Радзівонава ў другой палове стварылі для барысаўцаў няхай і не надта ўпэўнены, але больш-менш надзейны задзел перад двубоем у адказ, які адбудзецца ў Скандынавіі 19 ліпеня.

Алімпійскія гульні

Як аказалася, алімпійскі чэмпіён у кулявой стральбе, сцяганосец беларускай зборнай на Адкрыцці Гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра, сам выступаць там не будзе. Але будзе мець статус трэнера па стральбе з вінтоўкі. Тры ліцэнзіі вінтовачнікаў аддалі Віталю Бубновічу, Юрыю Шчарбацэвічу ды Іллю Чаргейку. А алімпійскі чэмпіён Лондану Мартынаў вырашыў скарыстацца толькі трэнерскім дэбютным набыткам.

Рэгбі

Мяч для рэгбі з 24-каратнага золата, але звычайнага памеру, як для мужчынскіх турніраў, упершыню паступіў у продаж у гэтую сераду, 13 ліпеня, у адзін з найстарэйшых у Японіі крамаў у цэнтры сталіцы краіны. Кошт узору – крыху больш за $ 373 тыс. Кліенты скарысталіся магчымасцю атрымаць уражанне ад зіхатлівага шара вагою каля 2,8 кілаграмаў. Такі варыянт мяча, паводле арганізатараў выставы, быў зроблены, каб аддаць належнае сенсацыйнай перамозе зборнай гэтай азіяцкай краіны на чэмпіянаце свету ў Лондане ў 2015 годзе.

Фота – TUT.BY