Агляд спартовых навінаў


У самым цэнтры гораду на Бугам футбольны клуб «Дынама-Берасце» зарганізаваў для заўзятараў чарговую трансляцыю на вялізным светадыёдным экране. Але бадай упершыню ў гісторыі мясцовага футболу здарыўся такі магутны вулічны заўзятарскі ажыятаж падчас агульнага прагляду двубою другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА паміж аўстрыйскім «Альтахам» і берасцейскім «Дынама», падпітаны непрычэсанымі эмоцыямі ды ў цэлым натуральным выніковым задавальненнем.

Алесь Пуціла, «Белсат»