Агляд спартовых навінаў 12.04.2016


Футбол

Не паспеў пачацца сёлетні чэмпіянат краіны па футболе ў найвышэйшай лізе, як ужо адбылася першая адстаўка. Кіраўніцтва бабруйскай «Белшыны» пасля другога туру адправіла ў адстаўку галоўнага трэнера каманды Уладзіміра Яжурава.

Першыя два паўфіналісты самага прэстыжнага клубнага турніру Еўропы Лігі чэмпіёнаў УЕФА вызначацца сёння ўвечары. Мадрыдскі «Рэал» на сваім «Сант’яго Бэрнабэў» паспрабуе ўзяць рэванш за паразу на полі «Вольфсбургу» тыдзень таму з сухімі 0:2.

Хакей

Нападнік клубу Нацыянальнай хакейнай лігі «Нью-Ёрк Айлэндэрз» Міхаіл Грабоўскі ў гэтым сезоне ўжо больш не выйдзе на лёд. Такое меркаванне выказаў ягоны бацька, ведаючы, як ідзе аднаўленне сына.