Агляд спартовых навінаў 12.01.2017


Біятлон

Жаночаю эстафетнаю гонкаю працягнуўся пяты этап Кубку свету па біятлоне, які праходзіць у нямецкім Рупольдынгу. Сярод 23-ох камандаў-удзельніцаў значыўся і беларускі квартэт у складзе Надзеі Скардзіны, Надзеі Пісаравай, Дар’і Домрачавай ды Ірыны Крыўко.

Хакей

Першая гульня чарговай гасцявой серыі ды першая параза. Менавіта гэтак распачало сваё выязное турнэ ў межах гульняў КХЛ сталічнае «Дынама». Сёння ў хабараўску «зубры» сустракаліся з мясцовым «Амурам» і саступілі яму з футбольнымі 0:1.

Баскетбол

Не парадавалі сваіх заўзятараў і сталічныя «Цмокі», якія таксама зазналі паразу ў чарговым матчы другога групавога этапу кубка ФІБА. У Ізраілі калектыў Грышчука прагуляў мясцовай камандзе «Бнэй Гэрцлія» 77:88.

Фота: hcdinamo.by