Агляд спартовых навінаў


Футбол

Зборная Нямеччыны сталася пераможцаю Кубка канфедэрацыяў, які завяршыўся ў Расеі. У фінальным двубоі ў Піцеры Бундэстым, у эксперыментальным складзе, з мінімальным лікам нанесла паразу дабротнай камандзе Чылі.

Працягвае пагоню за лідарамі турнірнай табліцы барысаўскі БАТЭ, які ўдома ў 15-м туры першынства краіны ў эліце быў мацнейшы 2:0 за «Гарадзею» і займае другі радок.

Баскетбол

Жаночая баскетбольная зборная нашай краіны працягве штампаваць паразы на міжнародным турніры ў Кітаі. На старце спаборніцтваў мы саступілі камандзе гаспадыняў паркету з лікам 66:84.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: Pressefoto Ulmer / Markus Ulmer / Forum