Агляд спартовых навінаў


Футбол

Стаў вядомы першы паўфіналіст футбольнага Кубка канфедэрацыяў, які прымае Расея. У першым паўфінале на стадыёне «Казань-арэна» сышліся Партугалія і Чылі.

А ўжо сёння ўвечары стане вядомы другі ўдзельнік галоўнага старту Кубка канфедэрацыяў. У Сочы на стадыёне «Фішт» сустрэнуцца каманды Нямеччыны і Мексікі. За ўсю гісторыю іхнага супрацьстаяння, якое складае дзесяць матчаў, мексіканцы здолелі перамагчы дзейных чэмпіёнаў свету толькі аднойчы. Магчыма, сёння дружына Хуана Карласа Асор’ё зменіць гэтую жахлівую статыстыку, бо немцы на турніры прэзентаваныя не асноўным складам.

Спрынт

Шматразовы алімпійскі чэмпіён ямайскі спрынтар Юсэйн Боўлт працягвае штампаваць перамогі. Гэтым разам яму не было роўных на чэшскім этапе Сусветнага выкліку – «Залатая шыпоўка», які праходзіў у Остраве. Жывая легенда ў першым старце на сваёй кароннай дыстанцыі 100 метраў нават не выбег з дзесяці секундаў (10,06) але гэтага яму хапіла для вікторыі.

Тэніс

Чацвёртая ракета свету Новак Джокавіч стаў паўфіналістам тэніснага турніру ў Істбурне. Серб у ¼ быў мацнейшы за амерыканца Доналда Янга – 6:2, 7:6, які ў сусветным рэйтынгу АТР займае 47-мы радок.

Дзмітрый Сухановіч,«Белсат», фота: Yegor Aleyev / TASS / Forum