Аб'ектыў 28.06.2017 Агляд спартовых навінаў


Таэквандо

Даволі хуткая аказалася прысутнасць на чэмпіянаце свету па таэквандо, што прымае карэйскі Му-чу, беларуса Армана-Маршала Сілы. Адзін з нашых асноўных прэтэндэнтаў на п’едэстал у вагавой катэгорыі звыш 87-мі кілаграмаў спыніў свой выступ толькі на стадыі 1/8 фіналу.

Гандбол

Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова трапіў у пяты кошык лёсавання Лігі чэмпіёнаў на наступны сезон, якое адбудзецца заўтра ў Любляне.

Футбол

На палях старога Свету стартаваў новы еўракубкавы клубны сезон. Згуляныя першыя чатыры матчы дэбютнага кваліфікацыйнага раўнду. Сярод іх і двубой паміж чэмпіёнам армянскай Прэмʼер-лігі – «Алашкертам» з гораду Мартуні ды андорскаю Санта-Калёма.

Вызначыліся фіналісты моладзевага чэмпіянату Еўропы па футболе ў Польшчы. У першым паўфінале Нямеччына адкрыла лік у двубоі з Англіяй, аднак затым саступала 1:2, але ў выніку справа дайшла да пенальці, дзе вікторыя 4:3 была ўсё ж такі на баку Англіі.

Зміцер Сухановіч, «Белсат», фота: worldtaekwondo.org

Глядзі таксама
Каментары