Аб'ектыў 27.06.2017 Агляд спартовых навінаў


Пяцібор’е

Тры хлопцы ды тры дзяўчыны прэзентавалі Беларусь на фінальным этапе Кубка свету па сучасным пяціборʼі ў Вільні. Найбольш блізкаю да медаля была Настасся Пракапенка, але ў адчайнай барацьбе за бронзу яна саступіла ў драматычным спрынце прадстаўніцы Расеі Гульназ Губайдуліне.

Крымінал

Футбольны агент Жоржы МЭндыш прыбыў у аўторак у суд, каб даць паказанні ў межах расследавання меркаванага падатковага махлярства, здзейсненага былым гульцом мадрыдскага клубу «Атлетыка» РадамЭлем Фалькаў. Футбаліста абвінавачваюць ува ўтойванні з заробкаў пяці мільёнаў шасцісот тысяч еўраў.

Футбол

Расейцы не ўхіліліся ад спакусы выкарыстоўваць найбольш таленавітых у гэтым сэнсе прадстаўнікоў жывёльнага свету як прадказальнікаў вынікаў футбольных матчаў праз абіранне кормніка з харчам. Вынік двубою адкрыцця паміж Расеяй і Новай Зеландыяй, у якой гаспадары перамаглі 2:0, быў названы загадзя ў Верхавым садзе Малога Эрмітажу пецярбургскім катом Ахілам. На паўфіналы за зеялі белую мядзведзіцу Ніку, абраную турыстычным парталам «Welcome -2018» афіцыйным прадказальнікам гэтага турніру. І яна ўжо не памылілася, назваўшы Нямеччыну найлепшаю ў двубоі з Аўстраліяй.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: media.lrytas.lt

Глядзі таксама
Каментары