Агляд спартовых навінаў


Футбол

Зборная Беларусі запісвае ў свой актыў першую перамогу ў адборачным цыкле да чэмпіянату свету па футболе – 2018, што прыме Расея. У матчы шостага туру ў нашай групе А на полі «Барысаў-арэны» мы былі мацнейшыя за каманду Балгарыі, 2:1.

Тэніс

Услед за швейцарцам Стэнам Ваўрынкам другім фіналістам Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе стаўся Рафаэль Надаль. Іспанец, чацвёртая ракетка свету, у ½ без праблемаў – 6: 3, 6:4, 6:0 – разабраўся з аўстрыйцам Домінікам Тымам, які ў рэйтынгу ATP займае сёмы радок. Дзякуючы гэтай вікторыі Надаль згуляе ў вызначальным матчы «Ралян Гарос» дзясяты раз у кар’еры, а ў фінале «шлема» – 22-гі.

Хакей

Пасля трох запар вікторыяў «Гоўлдэн Стэйт» над Кліўлэндам у фінальнай серыі плэй-оф Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, «кэвальерз» на сваім паркеце не толькі агрызнуліся, але ў чацвёртым двубоі нечакана разграмілі апанента 137:116.