Агляд спартовых навінаў


Футбол

У футбольнай Лізе чэмпіёнаў адбыліся чарговыя два матчы 1/8 фіналу, у якіх гаспадары разграмілі сваіх апанентаў. Мадрыдскі «Рэал» на «Сант’яга Бэрнабэў» прапусціў першым цудоўны гол амаль з цэнтру поля ад Інсіньё, аднак затым тройчы прымусіў капітуляваць «Напалі».

Сёння ж на першым плане – Ліга Еўропы, у якой згуляюць першыя матчы 1/16 фіналу. З нашых суседзяў на палі выйдуць: расейскія – «Зеніт» супраць «Андэрлехту, «Растоў» згуляе з чэшскаю «Спартай», «Краснадар» прыме «Фэнэрбахчэ», украінскі «Шахцёр» адправіцца да «Сэвільі» і варшаўская «Легія» атрымала ў супернікі моцны «Аякс».

Гарналыжны спорт

Найлепшыя спартоўцы планеты працягваюць радаваць сваіх заўзятараў і змагацца за верхнія прыступкі п’едэсталу на чэмпіянаце свету па гарналыжным спорце. Сёння чарговы камплект узнагародаў разгуляла прыгожая палова ў гіганцкім слаламе.

Біятлон

На чэмпіянаце свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хохфільцэне адбылася мужчынская індывідуальная гонка. Яе пераможцам нечакана стаў амерыканец Лоўэл Бэйлі, я для яго гэта першы ў карʼеры медаль планетарнага першынства. Другі радок у чэха Онджэя Мораўца, замкнуў тройку француз Мартэн Фуркад. Найлепшы з беларусаў Дзмітрый Абашаў. Ён з адным промахам заняў толькі 28-мы радок. Заўтра ў Хохфільцэне адбудзецца жаночая эстафета.

Фота: Juan Medina / Reuters / Forum