Агляд спартовых навінаў 09.04.2016


У гэты ўік-энд праходзяць матчы другога туру чэмпіянату краіны па валейболе. У першы гульнявы дзень «Мянчанка» на сваёй пляцоўцы не адчула праблемаў з «Атлантам», аддаўшы апаненткам толькі адзін сэт і святкавала вікторыю 3:1. «Прыбужжа-Лакаматыў» даў бой у гасцях «Жамчужыне Палесся», аднак у выніку капітуляваў 2:3.

Перамога «Каламбуса»

У адзіным матчы дня ў НХЛ сустракаліся «Бафала» і «Каламбус», якія не трапілі ў плэй-оф Кубка Стэнлі. Настаўнік «Блю Джэкетс» даў адпачынак расейскаму галкіперу Сяргею Баброўскаму, які набраў добрую форму. Зрэшты, і яго зменшчык фін Ёонас Корпісала адгуляў вельмі ўпэўнена, адбіўшы 34 кідкі па сваёй браме і прапусціўшы толькі ад Сэма Рэйнгарта, у выніку 4:1 перамога «Каламбуса».

Рэкорды Прэмʼер-лігі

Пяты раз у гісторыі правядзення чэмпіянатаў Расеі па футболе адзін з клубаў ужо ў першым тайме забіў 5 мячоў. Прычым сёння гол ЦСКА ў браму «Мардовіі» быў забіты на 27-ай хвіліне, праз дваццаць дзве пасля першага, і абодва гэтыя вынікі рэкордныя. Папярэднія дасягненні належалі «Зеніту» і «Спартаку». Увогуле ў гэтым двубоі армейцы дома разграмілі «Мардовію» 7:1.