Агляд спартовых навінаў 08.12.2016

Гандбол

Вярнуўшыся ў Лігу паўднёва-ўсходняй асацыяцыі Берасцейскі гандбольны клуб зноў адчуў смак перамогі. Пры ўласных гледачах «мяшкоўцы» правялі 12 матч у гэтым турніры бягучага сезону і нанеслі паразу перадапошняй дружыне ў турнірнае табліцы – македонскаму «Металургу» з лікам 31:26.

Футбол

У Лізе чэмпіёнаў УЕФА згуляныя апошнія туры групавых турніраў. Заключныя пуцёўкі ў плэй-оф заваявалі партугальскі «Порту» і «Сэвілля» з Іспаніі. Першыя на сваім полі нанеслі буйную паразу чэмпіёну Англіі – «Лэстэр Сіці» – з лікам 5:0, другім на выездзе хапіла нулявой нічыёй у двубоі з французскім «Ліёнам». Групу «Г» выгуляў турынскі «Ювэнтус» з Італіі. А »Лэстэр« быў наймацнейшы ў квартэце Джы.

Алімпійскі камітэт

Былы намеснік міністра спорту Расейскай федэрацыі Юрый Нагорных і былы прэзідэнт Федэрацыі бабслею Расеі Георгій Беджамаў выведзеныя са складу Алімпійскага камітэту Расеі, пра што заявіў яго кіраўнік Аляксандр Жукаў у хадзе Алімпійскага сходу, які сабраўся ў Маскве ў чацвер. Таксама не далі рады затрымацца ў арганізацыі Вольга Бруснікіна ды Аляксей Вараб’ёў. І ў выканкаме з’явіліся чатыры вакантныя месцы. Новымі чальцамі выканкаму паводле галасавання сталі алімпійскія чэмпіёны Алена Ісінбаева, Соф’я Вялікая, Мікалай Гуляеў ды Станіслаў Пазнякоў.

Фота: bgk-meshkova.com

Глядзі таксама