Агляд спартовых навінаў 08.10.2016


Тое, што чакалася беларускімі аматарамі футболу ад гульні кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату свету – 2018 нашай зборнай у Ратэрдаме ў Нідэрландах, і тое, што заўзятары ўбачылі ў рэальнасці, адрознівалася найжорсткім чынам.

Абарона гасцей не толькі не перашкаджала, а, збольшага, нават дапамагала «памаранчавым» праводзіць мячы ў браму Андрэя Гарбунова. Беларусь саступіла 1:4. У панядзелак матч з Люксембургам. Францыя з тымі ж 4:1 перамагла дома Балгарыю. Швецыя, мінімальна, 1:0, адолела на выездзе Люксембург.

Фота rsute.ru