Агляд спартовых навінаў 07.10.2016


Футбол

Цяжка сёння прадказаць, з кім найскладаней будзе нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі ў спараных кастрычніцкіх матчах гэтага года кваліфікацыйнага турніру да Чэмпіянату свету-2018: на выездзе з Нідэрландамі, ці ўдома – з Люксембургам. Хутчэй за ўсё – і тыя і тыя не падарунак.

Хакей

Менскаму «Дынама» не ўдалося працягнуць пераможную серыю ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Яна перарвалася на колькасці ў шэсць матчаў, і менавіта на сваёй пляцоўцы.

Баскетбол

На нервовым надрыве правёў заключны, як аказалася, матч менскіх «Цмокаў» у Лізе чэмпіёнаў Міжнароднай федэрацыі баскетболу гэтага года галоўны трэнер каманды Ігар Грышчук. Гульня супраць ізраільскага «Ірані» ў горадзе Нагарыя складвалася лепш для беларускай дружыны, але канцоўку яна зноў не выцягнула.