Агляд спартовых навінаў 07.09.2016


Футбол

Форма з нацыянальным арнаментам ды аншлаг на трыбунах. Футбольная зборная Беларусі правяла першы афіцыйны матч пад новым брэндам «Белыя крылы». Больш за 13 тысяч заўзятараў, якія сабраліся падтрымаць нашую каманду на «Барысаў-Арэне», атрымалі ў падарунак ад Беларускай федэрацыі футболу цішоткі «Белых крылаў». Варта адзначыць і лаяльнае стаўленне праваахоўнікаў – на трыбуны нарэшце вярнуліся нацыянальныя сімвалы, а з імі і сапраўднае падтрыманне. Супернік беларусам у стартавым двубоі кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2018-га года выпаў не з простых – фіналіст сёлетняга «Еўра» зборная Францыі на чале з найдаражэйшым гульцом свету Полем Пагба.

Хакей

На старце дзявятага сезону Кантынентальнай лігі «зубры» ў Маскве саступілі «Спартаку» 2:4. На пасляматчавай прэс-канферэнцыі Ўудкрафт панаракаў на вялікую колькасць памылак у заключныя дзесяць хвілінаў сустрэчы, якія сапсавалі, паводле настаўніка, канчатковы вынік. І абвесціў, што капітанам дружыны ў сезоне будзе Аляксандр Паўловіч.

Баскетбол

Нацыянальная мужчынская баскетбольная зборная краіны нарэшце атрымала першую перамогу ў кваліфікацыйным турніры да чэмпіянату Еўропы – 2017. Іншага аўтсайдара падгрупы L – супернікаў з Партугаліі – прымалі ў сераду ў менскім Палацы спорту.