Аб'ектыў 07.04.2016 Агляд спартовых навінаў 07.04.2016


Баскетбол

Сталічны клуб «Гарызонт» стаў уладальнікам залатых медалёў чэмпіянату краіны па баскетболе сярод жаночых камандаў. Іх апаненты ў фінальнай серыі – «Цмокі» – не здолелі аказаць дастойнага супраціву і саступілі ў супрацьстаянні ўсухую, 0:3.

Футбол

Першая сенсацыя на стадыі чвэрцьфіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Нямецкі «Вольфсбург» дома нечакана перамог мадрыдскі «Рэал» ды яшчэ з сухім лікам 2:0. У гаспадароў адразу з пенальці вызначыўся Радрыгес, а пазней гол забіў Арнольд.

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі паўфінальнай стадыі Кубка краіны па футболе. Менскае «Дынама» ў дадатковы час саступіла «Тарпеда-БелАЗ» 0:2, і далей прайшоў клуб з Жодзіна. Убачым мы ў 1/2 і «Нафтан», які таксама ў дадатковы час выгуляў у «Белшыны» 3:1. Барысаўскі БАТЭ перамог 2:0 «Слуцк», крочыць далей і «Менск», ён распісаў нулявую нічыю з «Шахцёрам». Адпаведна лёсаванню, якое адбылося сёння, паўфінальныя пары наступныя: «Тарпеда-БелАЗ» – «Менск», «Нафтан» – БАТЭ.

Хакей

Усяго толькі тры двубоі ўмясціў у сябе чарговы гульнявы дзень у НХЛ. Адразу 8 закінутых шайбаў убачылі гледачы ў сустрэчы, дзе «Эдмантан» прымаў «Ванкувэр». Тут упэўненая вікторыя гаспадароў – 6:2. «Каламбус» на выедзе прадказальна разграміў аўтсайдара Усходняй канферэнцыі «Таронта» – 5:1.

Глядзі таксама
Каментары