Агляд спартовых навінаў 07.03.2016


Гандбол

Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшаў у 1/8 фіналу Лігі Чэмпіёнаў. У матчы ў адказ «мяшкоўцы» удома перамаглі дацкі «Ск’ерн» 27:23.

Біятлон

На чэмпіянаце свету па біятлоне, які праходзіць у нарвежскім Гольмэнколене, адбыліся дзве гонкі пераследу. У мужчынаў ужо трэцяе золата заваёўвае Мартэн Фуркад.

Тэніс

Мужчынская каманда Беларусі па тэнісе атрымала агульную перамогу 3:1 у стартавым матчы другой Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэйвіса. У Каіры наш калектыў у складзе Ягора Герасімава, Іллі Івашкі, Сяргея Бетава і Аляксандра Бурага святкаваў агульную вікторыю 3:1.