Аб'ектыў 06.12.2016 Агляд спартовых навінаў 06.12.2016


Футбол

Амаль за год да сканчэння кантракту з Беларускай федэрацыяй футболу, які доўжыўся ад снежня 2014-га, Аляксандр Хацкевіч адмовіўся ад пасады галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі.

Хакей

Менскае «Дынама» ў аўторак намагаецца перарваць дрэнную статыстыку трох запар паразаў у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Прычым, паразаў хатніх.

Валейбол

Кубак Беларусі па валейболе разгулялі ў берасцейскім спартовым комплексе «Вікторыя». Яго пераможцамі пераканаўча зрабіліся валейбалісткі «Мянчанкі», якія не згубілі ніводнай партыі ні ў паўфінальным двубоі супраць «Атланту» з Баранавічаў, ні ў вызначальным спатканні з «Камунальнікам–Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт».

Глядзі таксама
Каментары