Агляд спартовых навінаў 06.04.2016


 Футбол

У першым матчы ¼ фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў «Барсэлона» на «Кам Ноў» перамагла «Атлетыка». Адразу вызначыўся Фэрнанда Торэс, якога напрыканцы першага тайму выдалілі за дзве жоўтыя карткі. А вікторыю «Барсе» прынёс дубль Суарэса.

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі паўфінальнай стадыі Кубка краіны па футболе. Барысаўскі БАТЭ перамог 2:0 «Слуцк» і працягне барацьбу за трафей. Таксама ўбачым мы ў 1/2 і «Нафтан», які ў дадатковы час выгуляў у «Белшыны» 3:1.

Хакей

У НХЛ сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі плэй-оф Кубка Стэнлі ад Заходняй канферэнцыі. Гэта «Дэлас», «Анагайм», «Сэйнт-Луіс», «Чыкага», «Лос-Анджэлес», «Сан-Хасэ», «Нэшвіл» і «Мінэсоўта». Стартуюць гульні на выбыванне 13 красавіка.

ФІФА

Прэзідэнт ФІФА адхіліў абвінавачанні ў тым, што ён замяшаны ў карупцыйным скандале з панамскімі афшорнымі кампаніямі. Паводле ранейшай інфармацыі, у 2006 годзе Джанні Інфантына, які на той момант узначальваў аддзел ліцэнзавання УЕФА, падпісаў кантракт з двума бізнесоўцамі, Уга і Мар’яна Хікісамі.