Аб'ектыў 05.12.2016 Агляд спартовых навінаў 05.12.2016


Гандбол

Бліскучы выступ нацыянальнай жаноцкай зборнай Беларусі па гандболе ў другім адборачным турніры да чэмпіянату свету-2017. Адну з групаў кваліфікацыі прымаў менавіта Менск.

Біятлон

Заключныя гонкі першага этапу Кубка свету па біятлоне, які праходзіў у шведскім Эстэшундзе, не дадалі новых п’едэсталаў беларусам, але поспехам можна лічыць 10-ае месца Надзеі Скардзіны ў гонцы пераследу, хаця стартавала яна пад восьмым нумарам і дапусціла адную хібу на чацвёртым агнявым рубяжы.

Хакей

Нашае «Дынама» зноў прагуляла ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Амаль пры аншлагу на «Менск-Арэне» беларуская каманда зазнала паразу ад магнітагорскага «Металурга» з лікам 2:4, аддаўшы суперніку ўжо стартавы перыяд 0:2.

Глядзі таксама
Каментары