Аб'ектыў 05.07.2016 Агляд спартовых навінаў 05.07.2016


Футбол

Матчам у Салігорску скончыўся 15-ты тур чэмпіянату краіны па футболе ў найвышэйшай лізе. У двубоі паміж «Шахцёрам» і жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» на полі дамінавала адна каманда: гаспадары забілі тры безадказныя галы ў браму суперніка. Дзякуючы гэтай перамозе гарнякі ўзняліся на другі радок турнірнай табліцы першынства. Далей у «Шахцёра» матч у адказ у першым раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы супраць Фарэрскага «Рунавуйка».

Мурынню афіцыйна ўзначаліў «Манчэстэр Юнайтэд»

Жузэ Мурынню сёння быў афіцыйна прэзентаваны ў якасці галоўнага настаўніка англійскага футбольнага клубу «Манчэстэр Юнайтэд». Кантракт з партугальскім адмыслоўцам падпісалі на 3 гады. З 2003-га Мурынню выгуляў з чатырма клубамі 22 трафеі, уключаючы перамогі ў Лізе Чэмпіёнаў з «Порту« ды «Інтэрам».

Неверагодныя лаўры ўшанавання для зборнай Ісландыі

Нацыянальная футбольная зборная Ісландыі вярнулася на Радзіму, дзе яе шыкоўна сустракалі тысячы заўзятараў. Нягледзячы на паразу ў чвэрцьфінале чэмпіянату Еўропы 2:5 ад Францыі, ісландцы на радзіме сталі сапраўднымі героямі, якія ў дэбютным для сябе кантынентальным першынстве дайшлі да такой стадыі. У аэрапорце Рэйк’явіку каманда села ў аўтобус, які вёз іх больш за 50 кіламетраў да цэнтру сталіцы. Менавіта там заўзятары зладзілі футбалістам грандыёзнае шэсце. Найцікавейшы факт – тое, што Ісландыя сталася самаю малою краінай, якая прымае ўдзел у «Еўра-2016», і зарабіла там з асвой выступ 14 мільёнаў еўраў прызавых.

Тэніс

Эндзі Мары дакрочыў да чвэрцьфіналу турніру серыі «Вяліка шлема» «Ўімблдан». У 1/8-ай брытанец, другая ракетка свету, нанёс паразу аўстралійцу Ніку Кэргіясу. За выхад у паўфінал Мары пазмагаецца з французам Жо-Вільфрыдам Цонгам, які выйшаў у чвэрцьфінал амаль без барацьбы, бо ягоны апанент Рышар Гаске зняўся з турніру ўсярэдзіне першага сэту. Таксама на гэтай стадыі мы ўбачым – Роджэра Фэдэрара, Марына Чылыча, Люку Пуя, Мілаша Раўныча, Сэма Кўэры.

Фота – torpedo-belaz.by

Глядзі таксама
Каментары