Агляд спартовых навінаў 04.11.2016


Хакей

Лёгкае недамаганне беларускага хакея ў выглядзе спаду менскага «Дынама» з яго антырэкорднымі паразамі ў чэмпіянаце Кантынентальнай лігі адышло на іншы план для заўзятараў. Пакуль, прынамсі, цешыць нацыянальная зборная Беларусі ў сваім новым сезоне.

Каманда Дэйва Льюіса ладна стартавала ў «Еўрачэленджы», згуляўшы першы матч кантынентальнага хакейнага выкліку на нуль. Спаборніцтвы, што прымае славенскі горад Блед, нашыя суайчыннікі адкрылі цудоўнай перамогаю над Францыяй, 3:0.

Футбол

Хоць крыўдзіцель барысаўскага БАТЭ з Ірландыі і агрызнуўся, але пунктаў са стадыёну «Пятроўскі» не звёз. «Зеніт» перамог 2:1 і цяпер ажно на восем пунктаў апярэджвае і «Дандок» і «Макабі» з Тэль-Авіву.

Фота: hcdinamo.by