Агляд спартовых навінаў 03.08.2016


Футбол

Барысаўскі БАТЭ застаецца на гэты год без самага прэстыжнага клубнага турніру Старога свету – футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Пасля мінімальнай перамогі 1:0 на сваім полі над ірландскім „Дандокам”, у гасцях дружына Ермаковіча нечакана была разгромленая ўсухую 3:0. Такім чынам, ірландцы адпраўляюцца ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, а БАТЭ яшчэ паспрачаецца за групавы этап Лігі Еўропы.

Хакей

Менскае хакейнае “Дынама” нечакана разарвала кантракт з галкіперам Дзмітрыем Мільчаковым, дзейны да 2017-га года. Супраца з гульцом спынілася з ініцыятывы клубу, які за гэта выплаціць яму кампенсацыю. Паводле Андрэя Трэфілава, агента брамніка, „зубры” дамовіліся з федэрацыяй краіны і клубам „Юнацтва” ды прапаноўвалі Мільчакову адправіцца ў сталічны клуб для атрымання гульнявой практыкі, аднак такі варыянт хакеіста не задаволіў.

Алімпіяда

Два дні застаецца да старту галоўнага летняга спартовага форуму чатырохгоддзя ў Рыа-дэ-Жанэйра. Хто запаліць алімпійскі агонь, як заўжды, трымаецца ў таямніцы, аднак журналісты даведаліся, што арганізатары гульняў прапанавалі зрабіць гэта сусветнай легендзе, каралю футболу, бразільцу Пэле. Цырымонія адкрыцця Алімпіяды адбудзецца ў ноч з пятніцы на суботу, гульні будуць асвятляць каля 6 000 прадстаўнікоў медыяў, а далей адны рэкорды: 207 краінаў, іх будуць прадстаўляць больш за 11 тысяч спартоўцаў, якія пазмагаюцца за 306 камплектаў медалёў.

Фота – tyt.by