Агляд спартовых навінаў 03.05.2016


Футбол

Футбольны клуб «Лэстэр» упершыню ў сваёй гісторыі заваяваў залатыя медалі англійскай прэм’ер-лігі. Гэта стала вядома пасля таго, як яго найбліжэйшы канкурэнт «Тотэнгэм» страціў балы, згуляўшы ўнічыю, 2:2, на стадыёне «Стэмфард Брыдж» з лонданскім «Чэлсі».

Першы фіналіст самага прэстыжнага клубнага турніру Старога свету Лігі Чэмпіёнаў УЕФА вызначыцца сёння ўвечары. На Альянц-Арэне нямецкая «Баварыя» будзе прымаць іспанскі «Атлетыка».

Хакей

У барацьбе за Кубак Стэнлі «Пітсбурґ» на сваёй пляцоўцы ў трэцім матчы паўфінальнай серыі плэй-оф Усходняй канферэнцыі нанёс паразу «Ўошынґтану» 3:2.