Агляд спартовых навінаў 02.08.2016


Алімпіяда

Тры дні застаецца да пачатку Алімпіяды ў Рыа, а колькасць атлетаў-удзельнікаў працягвае павялічвацца. Сёння тры спартоўцы дазналіся, што могуць ехаць на галоўны спартовы форум чатырохгоддзя. Міжнародная федэрацыя плавання дапусціла расейцаў Мікіту Лобінцава і Уладзіміра Марозава. Плыўцы выканалі ўсе крытэрыі адбору, але Федэрацыя адхіліла іх ад Алімпіяды на падставе наяўнасці прозвішчаў спартоўцаў у закрытай частцы справаздачы незалежнай камісіі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва.

Футбол

Нацыянальная футбольная зборная Беларусі даведалася пра свайго суперніка на чарговы таварыскі двубоі. Наша асацыяцыя і федэрацыяй футболу Нарвегіі дасягнулі дамоўленасці аб правядзенні сустрэчы ў Осла сёлета 31-га жніўня. Беларусь і Нарвегія міжсобку сустракаліся ўжо 6 раз, на рахунку скандынаваў 3 перамогі, у нас адная вікторыя і двойчы разыходзіліся мірам. Нагадаю, што ўжо 6 верасня хатнім двубоем супраць Францыі мы распачнем кваліфікацыю да чэмпіянату свету-2018.

Барысаўскі БАТЭ сёння ўвечары правядзе матч у адказ трэцяга раўнду кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Тыдзень таму на полі «Барысаў-арэны» калектыў Ермаковіча дабіўся мінімальнай перамогі над ірландскім «Дандокам», дзякуючы ўдару Міхаіла Нардзейчука. Сённяшняя сустрэча распачнецца ў Дубліне а 22-ой гадзіне, а абслугоўваць яе будзе брыгада рэферы з Даніі на чале з Якабам Келетам.

Фота – Getty Images