Агляд спартовых навінаў 02.07.2016


Футбол

Ўэльс – Бельгія аказаўся адным з самых відовішчных матчаў футбольнага першынства Еўропы. Валійцы паказалі, што нездарма магутна выступілі і ў адборы, і на групавым этапе. Саступаючы падчас сустрэчы пасля голу Наінгалана, Ўэльс здолеў забіць тройчы і адсвяткаваць вікторыю 3:1. У паўфінале іх ужо чакаюць партугальцы, а сёння чарговы двубой 1/4 з супер-афішай Нямеччына – Італія.

Тэніс

Першая ракетка свету Сэрына Ўільямз здолела прайсці ў трэці раўнд Ўімблдану. У другім коле амерыканка перамагла сваю суайчынніцу Крыстыну МакГэйл 6:7, 6:2, 6:4. Далей яе апаненткай будзе немка Аніка Бэк, якая не пусціла далей нашую Аляксандру Сасновіч. У мужчынаў скончыў свой выступ пяты нумар АТП швейцарац Стэн Ваўрынка, ён саступіў аргентынцу Хуану Марціну дэль Потра 6:3, 3:6, 7:6, 6:3.

Футбол

Англійскі футбольны клуб «Манчэстэр Юнайтэд» працягваў узмацняцца ў міжсезонні. Не паспелі «манкуніянцы» падпісаць форварда зборнай Швецыі Златана Ібрагімавіча на два гады, як сёння ўжо абвесцілі пра новы трансфер. Шэрагі «МЮ» папоўніць паўабаронца дортмундскай «Барусіі» Гэнрых Мхітарян, які каштаваў «чырвоным дʼяблам» 26 млн фунтаў.