Агляд спартовых навінаў 02.03.2016


Біятлон

3 сакавіка ў адным з раёнаў нарвежскай сталіцы распачнецца 50-ты чэмпіянат свету па біятлоне. Туман, які прагназуецца ў гэтых мясцінах на найбліжэйшыя дні, толькі падагравае інтрыгу. Бо ў такіх умовах вынікі могуць быць самыя непрадказальныя, і шанцы займеюць тыя, хто не ходзіць у яўных фаварытах.

Футбол

Мадрыдскі «Атлетыка» замацаваўся на другім месцы ў турнірнай табліцы «Прымэра Дывісьёну» чэмпіянату Іспаніі па футболе. Гэтак званыя матрацнікі ў 27-м туры перагулялі на сваім полі «Рэаль Сасьедад» з Сан-Сэбаст’яну 3:0.

Хакей

Фінскі «Ё́керыт» зраўняў лік у першым раўндзе плэй-оф Кубка Гагарына. Чвэрцьфінальнае заходняе процістаянне «блазнаў» з ніжагародскім «Тарпеда» дайшло да выніку 3: 3, і апошняга паўфіналіста канферэнцыі вызначыць сёмы матч у Хельсінкі.