Агляд спартовых навінаў 01.12.2016


Біятлон

Удалаю выйшла першая асабістая гонка сезону ў Кубку свету па біятлоне для беларускай каманды. Дакладней, для яе зусім не лідаркі – «Дарʼі Юркевіч. Прывабная нарадзінка Менску ў свае 28 год узнялася на пʼедэстал пасля 15-ці кіламетровай дыстанцыі першага кубкавага этапу ў шведскім Эстэрсундзе, трапна адстраляўшыся на ўсіх чатырох агнявых рубяжах.

Гандбол

Берасцейскі гандбольны клуб не даў рады адолець аднаго з аўтсайдараў падгрупы «B» Лігі чэмпіёнаў ЕГФ – шведскі «Крыст’янстад» – на яго пляцоўцы. Выгуляўшы першы тайм 17:15, беларуская каманда не давяла такога выніку да агульнае перамогі.

Шахматы

Нарвежац Магнус Карлсэн абараніў тытул чэмпіёна свету па шахматах у проціборстве з расейцам Сяргеем Каракіным. Ён умела давёў да нічыёй – 6:6 – асноўны рэгламент турніру, а на тай-брэйку выгуляў дзве партыі і дзве закончыў унічыю.

Фота: Anders Wiklund / REUTERS